Аварыя на ЦЭЦ-3. У Менску не было электрычнасці
- 6.04.2011, 15:37
З-за аварыі на ЦЭЦ-3 у некаторых раёнах Менска больш за гадзіну адсутнічала электрычнасць.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дзімбоўскі, на ЦЭЦ-3 адключыўся адзін з фідэраў. «У выніку ў некалькіх раёнах Менска, пераважна ў Ленінскім, Заводзкім і Цэнтральным, адбылося адключэнне электрычнасці», - сказаў ён.
Па словах Дзімбоўскага, прычына аварыі высвятляецца.
Як паведамляюць чытачы charter97.org, каля 11.30 з-за збою падачы электрычнасці не працавалі банкаматы, спыніліся трамваі. Банкі і паштовыя аддзяленні таксама спынілі працу. Без электрычнасці засталіся і медыцынскія ўстановы.