BE RU EN

МЗС Беларусі: ААН урот

  • 9.04.2011, 16:43

«Публікацыі са спасылкай на экспертаў ААН, якія заяўляюць аб «наяўнасці ў Лівіі беларускіх наймітаў», і сродкі масавай інфармацыі, якія распаўсюджваюць такія заявы, не заслугоўваюць даверу».

Так пракаментаваў публікацыі ў СМІ са спасылкай на заяву працоўнай групы ААН па пытаннях найміцтва начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэя Савіных.

«У сувязі з гэтым дарэчы нагадаць галаслоўныя абвінавачванні ў пастаўках баявых верталётаў у Кот-д'Івуар, якія скончыліся афіцыйнымі выбачэннямі службовых асоб ААН у адрас Беларусі», заявіў преставитель МЗС Беларусі.

«Мы запатрабуем афіцыйнага расследавання ў ААН у сувязі з гэтай сітуацыяй», заявіў Савіных.

«Рэспубліка Беларусь разглядае ААН у якасці ключавога інструмента канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаў у інтарэсах міру і ўстойлівага развіцця. Любыя дзеянні, накіраваныя на закулісныя маніпуляванні грамадскай думкай пад прыкрыццём аўтарытэту ААН, недапушчальныя», раскрыў новую змову супраць Беларусі прадстаўнік міністэрства замежных спраў.

Апошнія навіны