BE RU EN

Беатыфікацыя Яна Паўла II адбылася сёння ў Рыме

  • 1.05.2011, 12:30

Беатыфікацыя Яна Паўла II адбылася сёння ў Рыме, паведамляюць інфармагенцтвы.

Дзеючы пантыфік Бенедыкт XVI правёў адпаведную цырымонію на ватыканскай плошчы Святога Пятра. Па паведамленнях СМІ, сведкамі гэтай чаканай падзеі сталі мільёны паломнікаў.

У тым ліку ў Рым прыехалі каля двухсот паломнікаў і служыцеляў каталіцкай царквы з Беларусі. Бліжэй да вечара ў знакамітай базіліцы Санта Марыя Маджорэ пройдзе падзячныя служба для паломнікаў з Беларусі. Яе ўзначаліць Мітрапаліт Менска-Магілёўскай архіепархіі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе БелТА.

Беатыфікацыя Яна Паўла II стала магчымай дзякуючы выпадку з вылячэннем французскай манашкі Мары Сімоне-Норман. Сёння яна таксама прысутнічала на беатыфікацыі.

Між тым, для прызнання нябожчыка Папы рымскага святым патрэбны доказ яшчэ аднаго цуду, звязанага з ім. Беатыфікацыя не тоесная кананізацыі, яна толькі папярэднічае этапу прылічэння да ліку святых.

Апошнія навіны