Ажубаліс: АЭС ля межаў Літвы азмрочыць адносіны з Беларуссю
- 14.05.2011, 14:06
Калі Беларусь пачне будаваць атамную электрастанцыю ля межаў Літвы, то гэта на дзясяткі гадоў азмрочыць двухбаковыя адносіны дзвюх краін, заявіў кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс.
«У мяне, як у грамадзяніна Літвы і міністра замежных спраў, выклікае заклапочанасць і цалкам незразумелая гатовасць Беларусі пабудаваць у 50-ці кіламетрах ад літоўскай сталіцы электрастанцыю, з нагоды якой ёсць шмат пытанняў без адказу (...)
Гэта рашэнне Беларусі, калі яно будзе рэалізоўвацца, без усялякіх сумневаў, магу адказна заявіць, на дзесяцігоддзі азмрочыць адносіны Літвы і Беларусі і здзейсніць ўплыў на парадак палітычнага супрацоўніцтва», - сказаў А. Ажубаліс ў Сейме на адкрытых слуханнях.
Міністр сцвярджае, што ў яго ёсць надзея, што «цяперашняе кіраўніцтва Беларусі пачуе і нашую цікавасць жыць у бяспечным асяроддзі».
Звяртаючыся да прадстаўнікоў беларускай апазіцыі і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, А. Ажубаліс сцвярджаў, што па гэтым пытанні павіннае выказацца і беларускае грамадства.
Нагадаем, што Літва крытыкуе планы Беларусі і Расеі будаваць атамныя электрастанцыі ля самай мяжы з Літвой. Палітыкаў Літвы турбуюць рэактары, якія, па іх сцвярджэнні, да гэтага часу рэальна не выпрабаваныя. Да гэтага часу застаецца незразумелым, чаму абраныя пляцоўкі побач з мяжой, не падрыхтаваныя планы на выпадак аварыі, ігнаруюцца пытанні бяспекі.
Літва плануе за 10 гадоў пабудаваць атамную электрастанцыю ў Вісагінасе. Па плане, у праекце будзе ўдзельнічаць буйная замежная кампанія, а таксама ўрады трох краін Балтыі і Польшчы, паведамляе Delfi са спасылкай на BNS.