У Мікалая Дземідзенкі пагоршылася здароўе
- 18.05.2011, 11:57
У намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікалая Дземідзенкі, які абвясціў галадоўку ў знак нязгоды з арыштам на 15 сутак, пагоршыўся стан здароўя: да яго выклікалі лекара.
Стала вядома, што актывіста пакаралі за адміністрацыйнае правапарушэнне па арт. 23.34. (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) у судзе Першамайскага раёна Менска. Што за масавае мерапрыемства арганізоўваў актывіст - незразумела. Суддзя Юрый Гарбаток.
Нагадаем, што Дземідзенка быў затрыманы 14 красавіка каля будынка Маскоўскага аўтавакзала. Яго адвезлі на Акрэсціна, дзе ён адбыў выхадныя дні. Перад судом ён паспеў перадаць, што абвяшчае галадоўку, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».