BE RU EN

Саўмін вылучыў Якубовічу грошы на «фрэш»

  • 15.06.2011, 9:51

Урад пастановай №757 ад 11 чэрвеня зацвердзіў пералік друкаваных СМІ, рэдакцыям якіх у 2011 годзе аказваецца падтрымка з бюджэту.

У спіс увайшлі 25 СМІ, у тым ліку газеты «Рэспубліка» і «Советская Белоруссия».

Згодна пастанове ў 2011 годзе падтрымку за кошт бюджета атрымаюць таксама «Алеся», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларусь. Belarus», «Белорусская нива», «Вместе!», «Вожык», «Вясёлка», «Журнал специального назначения», «Звязда», «Здравоохранение», «Знамя юности», «Зорька», «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Маладосць» (приложение «Бярозка»), «Мастацтва», «Народная асвета», «Народная газета», «Нёман», «Полымя», «Родная прырода», «Спортивная панорама» і «The Minsk times» (приложение «Голас Радзімы»).

Як паведамлялася, у адпаведнасці з указам №192 ад 17 мая 2011 года, у выкананне якога прынятая пастанова Саўміна, СМІ будуць атрымліваць субсідыі «на частковае пакрыццё выдаткаў на друкарскія паслугі, набыццё паперы, заробкі», «правядзенне дзяржаўнай палітыкі праз сродкі масавай інфармацыі», а таксама «на набыццё абсталявання і іншых асноўных сродкаў». За кошт рэспубліканскага бюджэту будуць таксама аплачаныя выдаткі рэдакцый «па падачы і эфірнай трансляцыі тэлепраграм» і «на падрыхтоўку і выпуск сацыяльна значных выданьняў».

Нагадаем, што галоўны рэдактар газеты адміністрацыі Лукашэнкі «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч абурыў людзей нядаўняй заявай, што з-за падаражэння шклянка ягонага ўлюбёнага свежавыціснутага маркоўнага соку каштуе зараз не 30, а 40 тысяч рублёў. Для параўнання: столькі ж у Беларусі каштуе кілаграм кілбасу, якую сабе цяпер можа дазволіць далёка не кожны.

Апошнія навіны