У Беларусь не пускаюць праваабаронцаў з Расеі і Украіны
- 15.06.2011, 12:16
Праваабаронцы з Нарвежскага Хельсінкскага камітэта ноччу 15 чэрвеня былі затрыманыя ў Менскім аэрапорце.
Грамадзянка Расеі Іна Сангажыева і грамадзянка Украіны Вольга Шамшур накіроўваліся з Франкфурта ў Менск па асабістых справах Аднак памежнікі знайшлі іхнія прозвішчы ў спісе непажаданых для ўезду ў краіну асоб. У пашпарты праваабаронцам былі пастаўленыя пячаткі «Уезд забаронены», перадае ПЦ «Вясна».
На пытанні пра прычыну забароны на ўезд памежнік адказаў лаканічна: «Відаць, раней вы нешта зрабілі супрацьзаконнае, таму і трапілі ў спісы».
Гэтай жа ноччу Іну Сангажыеву і Вольгу Шамшур пад канвоем правялі на зваротныя рэйсы ў Франкфурт і Вену.