BE RU EN

Беларускім чыноўнікам прапанавалі ў Ізраілі макароны (Фота)

  • 15.06.2011, 16:25

Сёння маладыя ізраільцяне, выхадцы з Беларусі, правялі акцыю «DA Памога!» каля амбасады нашай краіны ў Тэль-Авіве.

Першапачаткова заяўлялася, што перфоманс накіраваны супраць палітыкі кіраўніцтва Беларусі, якая прывяла да дэфолту і агалечвання велізарных мас насельніцтва.

Акрамя плакатаў і агульнага выящлення абурэння, актывісты хацелі перадаць дыпламатам сімвалічны набор рэчаў, якія, па задумцы арганізатараў, амбасада павінная была перадаць у Беларусь у якасці гуманітарнай дапамогі. Аднак дыпламаты цалкам праігнаравалі акцыю, больш за тое, - выклікалі паліцыю.

Як распавядае ўдзельнік пікета Яўген Лешчанка, па прыбыцці на месца акцыі, афіцэры паліцыі распавялі, што дыпламаты паскардзіліся на дзеянні актывістаў. Маўляў, моладзь закідвае дыппрадстаўніцтва рознымі прадметамі. «Зразумела, гэта не так! Мы ўсяго толькі гучна выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю!» - падзяліўся Яўген. Тым не менш, пераходзіць дарогу на бок самой амбасады ўдзельнікаў пікету паліцыя строга забараніла.

Дыпламаты ж не пайшли на зносіны са сваімі суграмадзянамі, а абмежаваліся толькі фатаграфаваннем плакатаў з вокнаў.

Апошнія навіны