«Падпісана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Пуціным У.У.»
- 15.06.2011, 17:02
Ратыфікацыю Мажылісам Казахстана аднаго з пагадненняў па Мытным саюзе сёння давялося адкласці.
У графе «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь» было паказана «Пуцін У.У.», перадае BNews.kz.
Гаворка ідзе аб дамове «Аб ўзгодненай макраэканамічнай палітыцы» паміж краінамі Мытнага саюза.
«Чытаем... «...Падпісана за Рэспубліку Беларусь - Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. За Рэспубліку Казахстан - Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Назарбаевым Н.А. За Расейскую Федэрацыю - Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Пуціным У.У.», - працытаваў тэкст суправаджальнай даведкі да пагаднення дэпутат Іван Чыркалін на пленарным пасяджэнні Мажыліса.
«Можа быць, мы не тое ратыфікуем? Можа, нам неабходна вярнуць, няхай разбяруцца...», - задаўся пытаннем мажылісмен Ержан Рахметаў.
У выніку абмеркаванне ратыфікацыі пагаднення было перанесенае на некалькі гадзін. Пасля перапынку спікер Мажыліса Урал Мухамеджанаў агучыў ліст ад кіраўніка аднаго з дэпартаментаў Мытнага саюза з выпраўленнямі, назваўшы гэты выпадак «абуральным бязладдзем», і ратыфікацыя пагаднення ўсёж была ўхваленая Мажылісам.