BE RU EN

Гародніна і садавіна сталі не па кішэні

  • 15.06.2011, 17:27

Гародніна ў маі падаражэла на 27,9%, садавіна - на 56%.

Кошты на плодаагароднінную прадукцыю ў Менску за май у параўнанні з красавіком 2011 года выраслі на 27,9%. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Менска.

Кошты на садавіну выраслі на 56,6%, у тым ліку на яблыкі - на 86,1%, цытрусавыя - на 62,5%, бананы - на 57,7%, сухафрукты - на 33,5%, вінаград - на 10,6%.

Выраслі кошты на буракі - на 57,3%, часнык - на 54,4%, цыбулю рэпчатую - на 32,8%, моркву - на 20,7%.

Кошты на бульбу ў маі ў параўнанні з красавіком бягучага года знізіліся на 5,3%. Іншая гародніна патаннела на 2,3%, у тым ліку радыска - на 50,5%, цыбуля зялёная - на 33,8%, агуркі свежыя - на 27,9%, памідоры свежыя - на 8,3%, капуста белакачанная свежая - на 8,2%.

Апошнія навіны