Разгляд касацыйнай скаргі Ірыны Халіп перанесены
- 20.06.2011, 16:44
Разгляд касацыйнай скаргі жонкі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава журналісткі Ірыны Халіп перанесына на месяц.
Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Менскім гарадскім судзе.
«Разгляд справы адбудзецца 19 ліпеня», - паведамілі ў Менгарсудзе.
Раней касацыя была прызначаная на 21 чэрвеня.
Разам з І. Халіп будуць разгледжаныя касацыйныя скаргі Паўла Севярынца - кіраўніка выбарчага штаба кандыдата Віталя Рымашэўскага і Сяргея Марцалева - кіраўніка выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
Журналістка І. Халіп была асуджаная судом Заводскага раёна Менска і прысуджаная да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады. С. Марцалеў прысуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на 2 гады. П. Севярынец асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Усе яны незаконна асуджаныя па арт. 342 КК Беларусі «ўдзел у дзеяннях або арганізацыя дзеянняў, якія парушаюць грамадзкі парадак».