За пераезд «Чэрвеньскага рынку» заплацяць іранцы
- 21.06.2011, 13:25
Сёння на сходзе прадпрымальнікаў «Чэрвеньскага рынку» чыноўнікі Менгарвыканкама паведамілі, што рынак атрымае новую пляцоўку ў Ленінскім раёне сталіцы.
За ўсе камунікацыі і заліванне асфальту заплаціць іранская кампанія, якая будзе будаваць на месцы старога рынку гандлёва-забаўляльны комплекс, паведамляе «Народная воля».
Нагадаем, раней гарадскія ўлады прадпрымальнікам прапаноўвалі з цэнтра горада пераехаць у Лошыцу раёне МКАД, прычым ажыццявіць пераезд за кошт уласных сродкаў.