Украіна не будзе каментаваць усе выбрыкі Лукашэнкі
- 21.06.2011, 13:37
Украіна не звяртае ўвагі на словы Аляксандра Лукашэнкі і будзе далей рухацца ў Еўрапейскі звяз.
Пра гэта, як перадае «Росбалт», заявіў на брыфінгу спікер МЗС Украіны Аляксандр Дзікусараў.
«Кожны можа выказваць свае думкі. Мы таксама неаднаразова казалі аб нашых памкненнях, і пазіцыя Украіны складаецца ў тым, што галоўны прыярытэт для Украіны - гэта пытанне еўрапейскай інтэграцыі і стварэнне ЗСГ з ЕЗ», - сказаў ён.
Таксама Дзікусараў падкрэсліў, што «Украіна неаднаразова заяўляла аб сваёй пазіцыі ў дачыненні да МС Беларусі, Расеі і Казахстана». «Таму Лукашэнка можа толькі выказваць сваю пазіцыю», - дадаў ён.
Дзікусараў таксама паведаміў, што міністр замежных справаў Канстанцін Грышчанка выступіў на ПАРЕ ў Страсбургу, дзе абмяркоўвалася пытанне «прыцягнення Беларусі да супрацоўніцтва з Радай Еўропы». Са словаў спікера, кіраўнік МЗС пагадзіўся з неабходнасцю падтрымкі працэсу збліжэння Беларусі і Рады Еўропы, пры гэтым яно магчымае толькі на аснове павагі еўрапейскіх каштоўнасцяў і прынцыпаў. «Першым крытэрам тут павіннае стаць вызваленне беларускай уладай затрыманых у снежні 2010 года», - удакладніў Грышчанка.