BE RU EN

Суд над Канстанцінавым не адбыўся: сведка быў «пад мухай»

  • 21.06.2011, 14:58

Суд над затрыманым 17 чэрвеня наваполацкім актывістам Яўгенам Канстанцінавым так і не адбыўся.

20 чэрвеня суддзя не змагла дапытаць сведку з боку абвінавачвання, якога нібыта аблаяў актывіст, паколькі той не змог адэкватна рэагаваць на пытаньні. Проста з судовай залы Канстанцінава адпусцілі дадому.

Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, адміністратыўная справа па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) будзе разгледжаная ў сераду, 22 чэрвеня.

Перад затрыманьнем 17 чэрвеня дома ў Яўгена быў праведзены ператрус, пасьля чаго яго адвезлі ў мясцовы РАУС, дзе склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні. Выходныя Канстанцінаў правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня, паведамляе ПЦ "Вясна".

Яўген быў у камандзе кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава на выбарах-2010.

Апошнія навіны