У Бабруйску не зразумелі іронію амбасадара Францыі
- 27.06.2011, 10:50
Амбасадар Францыі Мішэль Ранеры наведаў Бабруйск.
Супрацоўнікі мясцовай афіцыйнай газеты «Вячэрні Бабруйск» не зразумелі іроніі і на поўным сур'ёзе выдалі тэкст аб тым, як добра жыць у Беларусі і як дрэнна - у Францыі, піша «Народная воля».
«На пытанне, а ці будзе прывабная наша краіна для французскага бізнесу, Мішэль Ранеры адказаў, што «ў Беларусі няма крызісу, няма беспрацоўя, а ў Францыі крызіс, праблемы з грашыма, беспрацоўе складае 9 адсоткаў», - напісала газета і выдала матэрыял пад загалоўкам «У Беларусі няма крызісу».
Мішэль Ранеры, мабыць, пасмяецца, даведаўшыся, як ліха беларуская прапаганда абышлася з ягонай цытатай. Але ўвогуле, гэта ўжо не смешна.