BE RU EN

Пікет пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў Парыжы (Фота)

  • 27.06.2011, 11:24

Актывісты «Беларуска-Эўрапейскага Задзіночання» (БЭЗ) правялі інфармацыйны пікет у цэнтры Парыжа.

Яны раздавалі мінакам улёткі аб палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізатар пікету Павел Хівук адзначае: «Мяне ўразіла жаданне парыжскай паліцыі пайсці насустрач і вырашыць усе арганізацыйныя пытанні па электроннай пошце. У выніку, уся працэдура па атрыманні дазволу звялася да адпраўкі факса ў паліцыю і электроннай перапіскі».

Мерапрыемства выклікала цікавасць у журналістаў. Таксама і большасць мінакоў падыходзіла, каб паціснуць руку ўдзельнікам пікету і пажадаць поспехаў у барацьбе за дэмакратычную Беларусь.

Апошнія навіны