17 аўтамабіляў пад Дуброўна ператварыліся ў груду металалому
- 27.06.2011, 13:32
24 чэрвеня пад Дуброўна на 594 кіламетры трасы М1 Брэст-Масква сутыкнуліся два цягача «Сканія» гружаныя легкавымі аўтамабілямі.
У выніку ДТЗ семнадцать аўтамабіляў ператварыліся ў груду металалому.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 5-й раніцы. Грузавы аўтамабіль «Сканія», на борце якога было сем легкавушак, стаяў на абочыне з-за паломкі. У гэты час у спадарожным напрамку рухаўся іншы аўтамабіль «Сканія», які перавозіў восем легкавых аўтамабіляў. Ён зачапіў бортам вялікагруз, што стаяў на ўзбочыне. У выніку машыны перавярнуліся, - паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».
У ДТЗ пацярпелі два цягача і 15 легкавых аўтамабіляў, якія перавозілі. З іх толькі чатыры легкавушкі засталіся прыдатнымі да рамонту.
Чалавечых ахвяраў няма. Па папярэдняй версіі, кіроўца другой «Сканіі» заснуў за рулём.