BE RU EN

Аварыя на другім рудніку «Беларуськалія»

  • 28.06.2011, 23:24

На другім рудаўпраўленні «Беларуськалія» ў ноч з 23-га на 24-е чэрвеня пачалося падтапленне 3-га гарызонту рудніка.

Паводле інфармацыі charter97.org, шахцёры натыкнуліся на рэзервуар з вадой. Аб'ём рэзервуара невядомы. Паступленне вады ідзе да гэтага часу - каля 70 кубоў на гадзіну. Існуе небяспека поўнага спынення здабычы ў рудніку, калі ваду не атрымаецца адпампаваць.

Аналагічны выпадак адбыўся некалькі гадоў таму на «Уралкаліі», у выніку прадпрыемства было вымушанае закрыць аварыйную шахту, якая забяспечвае каля 27% здабычы кампаніі.

Нагадаем, у цяперашні час у склад «Беларуськалія» уваходзяць чатыры рудаўпраўленні, а таксама дапаможныя і абслугоўваючыя падпаддзяленні (транспартныя, энергетычныя, рамонтныя, будаўнічыя і іншыя фірмы і цэхі). У маі 2009 года ўведзены ў эксплуатацыю Чырвонаслабодскі руднік. 14 снежня 2006 года пачатае будаўніцтва шостага - Бярозаўскага - рудніка.

Апошнія навіны