BE RU EN

Гаспадарчых судоў адмовіў БНФ

  • 9.06.2011, 15:33

Калегія суддзяў Гаспадарчага суду Менску 9 чэрвеня адмовіла ў задавальненні касацыйнай скаргі партыі БНФ.

Партыя вінаваціла ЖРЭА Савецкага раёна сталіцы ў прымусе да падпісання пагаднення аб арэндзе, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў.

«Пакінутае ў сіле папярэднее рашэнне суда, які не ўгледзеў прымусу ў дзеяннях ЖРЭА», - сказаў Р. Кастусёў. Ён удакладніў, што ў канцы мінулага году партыя БНФ пайшла на падпісанне пагаднення аб арэндзе офіса ў цэнтры Менска толькі да канца 2010 года пасля таго, як ёй быў прадастаўлены з боку ЖРЭА гарантыйны ліст аб заключэнні пагаднення тэрмінам на тры гады з 2011 года.

«Мы не здадзімся і будзем абскарджваць і гэта рашэнне», - сказаў палітык.

Акрамя таго, па словах Р. Кастусёва, 14 чэрвеня ў тым жа судзе будзе разгледжаная касацыя на рашэнне суда па пазове ЖРЭА да партыі аб высяленні.

«Калі і гэтае рашэнне будзе не на карысць БНФ, мы павінныя будзем пакінуць офіс. Але партыя мае намер адстойваць сваё права на офіс, у якім мы працуем з 1992 года. Хай выносяць нас за ногі, самі не сыдзем», - паабяцаў Р. Кастусёў.

Апошнія навіны