BE RU EN

«Маршрутка» з людзьмі трапіла ў аварыю ў Менску

  • 15.07.2011, 11:05

Тры пасажыра маршрутнага таксі пацярпелі ў дарожна-транспартным здарэнні ў Менску.

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, ДТЗ адбылося 14 ліпеня. 73-гадовы кіроўца «Форд Мандэа», рухаючыся па праспекце Машэрава, на скрыжаванні з вуліцай Багдановіча праехаў на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з маршрутным таксі «Мэрсэдэс Бенц Спрынтар».

У выніку ДТЗ тром пасажырам маршрутнага таксі былі прычыненыя целавыя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Яны дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы Менска. Старэйшай з пацярпелых - 46 гадоў, малодшай - 24 гады.

Апошнія навіны