BE RU EN

Папа Рымскі прызначыў новага апостальскага нунцыя ў Беларусі

  • 15.07.2011, 15:50

Папа Рымскі Бенедыкт XVI прызначыў архібіскупа Клаўдыё Гуджэроці апостальскім нунцыем у Беларусі.

Аб гэтым БелТА паведаміў адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Жагарын.

Раней гэты іерарх займаў пасаду апостальскага нунцыя Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Гэтая пасада дыпламатычная. Нунцый - дыппрадстаўнік Папы Рымскага ў якой-небудзь краіне, з якой у Ватыкана ёсць дыпламатычныя адносіны. Да Гуджэроці ў Беларусі дыппрадстаўніком Святога Прастола быў архібіскуп Марцін Відавіч - харват па паходжанні.

Цяперашні ватыканскі прадстаўнік - архібіскуп Клаўдыё Гуджэроці - нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 года ў італьянскай Вероне. Быў пасвечаны ў сан ў маі 1982 года. Гуджэроці скончыў факультэт ўсходніх моваў пры Венецыянскім дзяржуніверсітэце, а таксама атрымаў ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце святога Ансельма ў Рыме. У 1985 годзе ён паступіў на служэнне ў Апостальскую сталіцу ў Кангрэгацыю па справах усходніх цэркваў.

Апошнія навіны