BE RU EN

Мінінфарм баіцца ацэньваць лексіку Лукашэнкі

  • 22.07.2011, 15:32

Міністэрства інфармацыі адказала магілёўскаму актывісту Аляксею Паўлоўскаму.

У сваім пісьмовым адказе яно адзначыла, што займаецца выключна кантролем за адпаведнасцю сродкаў масавай інфармацыі заканадаўству Рэспублікі Беларусь, перадае «Еўрарадыё».

Тым не менш, міністэрства параіла грамадскаму актывісту звярнуцца за тлумачэннем словаў «казёл» і «вашывасць» ў Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Як адзначае Мінінфармацыі, гэтая ўстанова можа даць тлумачэнне лінгвістычнага характару.

Нагадаем, што падчас аднаго са сваіх выступаў Аляксандр Лукашэнка назваў старшыню Еўракамісіі Хасэ Мануэля Барозу «казлом», а кіраўніцтва Украіны - «вашывым».

З гэтай нагоды актывіст Аляксей Паўлоўскі звярнуўся да міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага з просьбай даць тлумачэнне паняццям «казёл» і «вашывы», а таксама пажадаў высветліць, ці з'яўляюцца прыдатнымі гэтыя словы ва ўзаемаадносінах простых людзей з кіраўніком Беларусі.

Апошнія навіны