Гран-пры «Басовішча» ў гэтым годзе не атрымаў ніхто
- 25.07.2011, 9:07
Але пераможцамі палічылі Yellow power. Менавіта гэты гурт заняў першае месца на конкурсе.
У польскім Гродэку скончылася чарговае «Басовішча». У гэтым годзе ў конкурсе музыкі маладой Беларусі ўдзельнічала ўсяго шэсць гуртоў - «Амарока», «Авіяс», «Гаротніца», «Гурай», «Кашлаты Вох» і Yellow power. Апошні гурт і стаў пераможцам, атрымаўшы ў дадатак тысячу даляраў ад арганізатараў. Праўда, такі выбар журы выклікаў шмат спрэчак, паведамляе «Еўрарадыё».
Гледачы адзначаюць, што беларусаў у гэтым годзе на фестывалі было вельмі мала з-за візавых праблем. Сумнай атрымалася і музычная частка, якую ратавалі толькі даўно вядомыя гасцям фестывалю Akute, Neuro Dubel i Iq48.