Чалавек без рукі абскарджвае прысуд за «плясканне ў ладкі»
- 27.07.2011, 10:42
Жыхары Гродна, асуджаныя за ўдзел у «маўклівых» акцыях, спрабуюць абскардзіць судовыя рашэнні.
Як паведамляе БелаПАН, апеляцыю ў абласны суд падалі ўжо тры чалавекі - Аляксей Аляксандраў, Ігар Грыгалец і Канстанцін Каплін.
Дарэчы, Каплін кажа, што накіраваў апеляцыю ў абласны суд ужо больш за два тыдні таму. Але сёння, 26 ліпеня, у канцылярыі суду яму заявілі, што заява яшчэ не паступіла.
Нагадаем, што Каплін не мае правай рукі. Ён быў затрыманы 3 ліпеня ў Гродне. У пратаколе было ўказана, што ён «пляскаў у ладкі». Гарадскі суд Горадні прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў незаконным шэсці і пакараў штрафам у памеры 1 млн 50 тыс. рублёў. Калі абласны суд не зменіць свайго рашэння, Каплин мае намер абскардзіць прысуд у вышэйшых інстанцыях.