BE RU EN

Затрыманьні падчас ускладаньня кветак да помніка Купалу

  • 28.07.2011, 12:07

Падчас ускладаньня кветак да помніка Янку Купалу былі затрыманыя Багінская Ніна і Водзіч Натальля.

Іх даставілі ў Цэнтральны РАУС г. Менску, паведамляе ПЦ «Вясна».

Дакладныя прычыны і абставіны затрыманьня пакуль невядомыя. Падрабязнасьці высьвятляюцца. Ускладаньне кветак да помніка Янку Купалу было прымеркаванае да гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь 27ліпеня 1990 года.

Апошнія навіны