Ларыса Кіркевіч: Умовы ўтрымання сына жорсткія
- 28.07.2011, 15:51
Маці і жонка Алеся Кіркевіча атрымалі магчымасць сустрэчы з вязнем у Наваполацкай калоніі.
Як паведаміла Рыдыё Рацыя яго маці Ларыса Кіркевіч, умовы ўтрымання і працы сына, а таксама магчымасці любога кантакту з ім жорсткія і абмежаваныя:
- Ён не на што не скардзіцца, ён кажа, што ўсё ў яго нармальна. Цяжка сказаць ці так гэта на самай справе, таму што ён не хоча хваляваць, напэўна. Ён схуднеў вельмі моцна ў параўнанні з Валадаркай, бледны вельмі. Адбіваецца адсутнасць сонца, паветра, ды і харчаванне не вельмі добрае. Калі будзе наступнае спатканне невядома, там у іх вялікая чарга, трэба яе вытрымаць, можа быць у верасні або кастрычніку. Тое самае з тэлефоннымі размовамі, кажуць «Чарга - чакайце», ні аднаго разу ён не выкарыстаў гэтага права.
Маладафронтавец з Гродна Алесь Кіркевіч асуджаны за актыўны ўдзел у Плошчы на чатыры гады пазбаўлення волі. Яго арыштавалі праз тыдзень пасля вяселля.