BE RU EN

Вярхоўны суд падтрымаў Гебельс-ТБ

  • 5.07.2011, 12:43

Скаргу «Народнай Волі» пакінулі без задавальнення.

Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пакінула рашэнне суда першай інстанцыі без змяненняў.

Беларускае тэлебачанне палічыла, што артыкул Святланы Калінкінай «Говорит и показывает Геббельс-ТВ», апублікаваны ў «Народнай волі», нанес шкоду ягонай справавой рэпутацыі. У судзе ў мінулы чацвер былі заслуханыя абодва бакі і прадэманстраваны фільм «Площадь. Железом по стеклу», у якім былі абылганыя лідэры апазіцыі і прадэманстраваныя сфальсіфікаваныя спецслужбамі «доказы віны» апазіцыянераў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

БТ палічыла, што журналістка парушыла артыкул 34 Закона аб СМІ - не падала доказаў сваіх асабістых меркаванняў. І артыкул Калінкінай «Говорит и показывает Геббельс-ТВ» нібыта падрывае справавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі на міжнародным узроўні.

Апошнія навіны