Адвакатка Тамара Сідарэнка пазбаўленая ліцэнзіі
- 17.08.2011, 11:41
Вядомая адвакатка даведалася пра гэта, калі паспрабавала прайсці пераатэстацыю.
Адвакатцы, якая ў розны час абараняла правы палітвязняў Уладзіміра Някляева, Міхася Башуры, Андрэя Кіма, пераатэстацыю прайсці не дазволілі. Матывавана гэта тым, што Тамара Сідарэнка пазбаўленая ліцэнзіі, паведамляе «Еўрарадыё».
Нагадаем, што ціск на адвакатаў, якія абаранялі «палітычных падсудных», пачаўся ўвесну. Адным з першых быў пазбаўлены ліцэнзіі адвакат кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Павел Сапелка.