Расонскі ідал пад аховай
- 19.08.2011, 11:05
Амаль тыдзень ён праляжаў у вестыбюлі Інстытута гісторыі.
Расонскага ідала, які праляжаў амаль тыдзень у вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, нарэшце змясцілі ў адмысловы пакой. Там зараз над ім будуць праводзіцца даследаванні, паведаміла «Еўрарадыё» загадчыца цэнтрам гісторыі даіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі Вольга Ляўко: «Можаце прыехаць і праверыць, яго тут ужо няма».
Па словах Вольгі Ляўко, пасля 20-х чысел жніўня ідалам зоймуцца спецыялісты па кансервацыі. Паралельна навукоўцы вызначаць век самога дуба. І трэцяе, што зробяць археолагі, - даследуюць тэрыторыю, прылеглую да месца, дзе знайшлі ідала.