BE RU EN

Амбасада ЗША пратэстуе

  • 5.08.2011, 18:58

Затрыманне Алеся Бяляцкага вельмі занепакоіла Злучаныя Штаты.

Як гаворыцца ў каментары амбасады ЗША ў Беларусі, «затрыманне 4 жніўня кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага выклікае велізарную занепакоенасць і з'яўляецца яшчэ адной прыкметай самаізаляцыі Беларус іі яе далейшага адыходу ад еўрапейскіх нормаў і прынцыпаў, што выклікае шкадаванне».

«У дэмакратычным грамадстве няўрадавыя арганізацыі, такія як «Вясна» (якой ўлады працягваюць адмаўляць у рэгістрацыі), гуляюць ключавую ролю ў значнай сістэме стрымак і процівагаў. Прызнаючы гэтую ролю, дзяржавы заканадаўча забяспечваюць ўмовы, неабходныя для працы і квітнення трэцяга сектара, а не імкнуцца маргіналізаваць грамадзянскую супольнасць, адмаўляючы ў рэгістрацыі, здзяйсняючы пераследы і затрыманні актывістаў няўрадавых арганізацый», - заяўляюць у амбасадзе ЗША ў Беларусі.

Апошнія навіны