BE RU EN

Пад Добрушам загарэлася праваслаўная царква (Фота)

  • 12.09.2011, 10:36

У вёсцы Ніўкі Добрушскага раёна 11 верасня каля 14.00 загарэўся праваслаўны храм.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Гарэў дах царквы Аляксандра Неўскага Добрушскай благачынні Гомельскай епархіі. Будынак храма цагляны, 1990 года пабудовы. Агнём было пашкоджана 30 квадратных метраў бляшанага даху і 50 квадратных метраў драўлянага лачання, памяшканне закуранае. Людзей падчас пажару ў храме не было, нядзельнае набажэнства тут скончылася каля 12.00.

Будынак царквы не абсталяваны пажарнай сігналізацыяй. Прычына пажару высвятлецца, як мяркуецца, да ўзгарання прывяла няспраўная праводка.

Фота: МНС

Апошнія навіны