У дзяржустановах нельга прамаўляць слова «бомба»
- 2.09.2011, 10:18
Анекдатычны выпадак з ілжывым мінаваннем адбыўся ў будынку адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.
Звычайны наведвальнік Адміністрацыі Заводскага раёна Менска зайшоў у будынак і пакінуў у канцылярыі свой пісьмовы зварот. Дакумент, як і павінна быць, зарэгістравалі, а жыхару сталіцы адказалі, што ён атрымае адказ у адведзеныя законам тэрміны, піша «Ежедневник».
Што такога важнага пакінуў у сваім пісьмовым звароце наведвальнік, гісторыя замоўчвае, але пры выхадзе з будынка Адміністрацыі, наўпрост у фае, мужчына сказаў тое, што ў далейшым ўстурбаваў ўсіх.
Наведвальнік сказаў: «Напэўна, я не зварот, а бомбу пакінуў». Само сабой, наведвальнік ужыў не прамое значэнне слова «бомба», а пераноснае. Іншымі словамі, наведвальнік меў на ўвазе, што названыя ў звароце факты могуць даць эфект бомбы, якая выбухнула для некага з чыноўнікаў.
Але на сакраментальныя словы звычайнага наведвальніка ахова адрэагавала імгненна і без гумару. Тут жа было тэлефанаванне ў Заводскае РУУС аб тым, што адзін з наведвальнікаў пакінуў у будынку Адміністрацыі Заводскага раёна па адрасе Жылуновіча 17 бомбу.
Па тэлефанаванні на месца здарэння аператыўна прыбыло Спецпадпаддзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Беларусі, якое, само сабой, ніякага выбуховага прыстасавання не выявіла. Калі ж быў затрыманы меркаваны тэрарыст, усё канчаткова стала зразумела.
Гэты выпадак паслужыць папярэджаннем ўсё іншым наведвальнікам дзяржустановаў. Цяпер туды нельга насіць «выбуховыя» звароты і тым больш прамаўляць слова «бомба», нават ў пераносным значэнні.