Сталічнае ГУУС адмовілася ад зносінаў праз Інтэрнэт
- 2.09.2011, 15:56
Сайт ГУУС Менгарвыканкама вымушаны закрыць форум.
«Першапачаткова форум ствараўся як пляцоўка для дыялогу паміж наведвальнікамі сайта, абмену думкамі і досведам. Аднак практычна першапачаткова гэтая мэта была нівеліраваная, калі наведвальнікі стала пачалі задаваць пытанні і форум пераўтварыўся фактычна ў юрыдычную кансультацыю. І калі ў першы год адміністратарам атрымоўвалася досыць аператыўна адказваць на пытанні наведвальнікаў, то з часам колькасць пытанняў толькі расла, а магчымасці адказаць на іх было ўсё меней. Натуральна, гэтая акалічнасць стала выклікаць незадаволенасць грамадзянаў і нараканні з боку кантралюючых органаў», паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.
«Паколькі тэхнічна немагчыма павялічыць штат супрацоўнікаў, што мадэруюць сайт ГУУС, у нас не засталося іншага выбару як спыніць існаванне форуму ў такім нездавальняючым фармаце», объяснют сваё рашэнне сталічныя міліцыянты.
Для сувязі прапануецца карыстацца электроннай поштай, ЖЖ ці твітэрам.
Фота: toxaby