BE RU EN

У Менскай вобласці электрычка сутыкнулася з грузавіком

  • 21.09.2011, 9:39

У Менскай вобласці электрацягнік сутыкнуўся з грузавіком.

Пра гэта паведаміў БелТА дзяжурны МНС Беларусі.

Аварыя адбылася 20 верасня ўдзень паблізу вёскі Забалоцце Менскага раёна. Кіроўца грузавога аўтамабіля няўдала выехаў на нерэгулюемы чыгуначны пераезд, у выніку чаго сутыкнуліся грузавік і электрацягнік Менск-Баранавічы, які праходзіў у той час. Кіроўца грузавіка шпіталяваны, электрацягнік і аўтамабіль атрымалі механічныя пашкоджанні.

З-за аварыі рух цягнікоў быў прыпынены на 10 хвілін.

Фота: МНС

Апошнія навіны