BE RU EN

Карняенка сыходзіць ад Мілінкевіча: Не хачу быць на падтанцоўцы

  • 22.09.2011, 11:23

Віктар Карняенка напісаў заяву аб спыненні паўнамоцтваў намесніка старшыні руху «За Свабоду» «ў сувязі з разыходжаннем поглядаў на стратэгію і тактыку дзейнасці».

Ён распавёў «Народнай волі», што канкрэтна яго не задавальняе ў працы кіраўніка арганізацыі Аляксандра Мілінкевіча і руху ў цэлым.

- Як сталася, розныя погляды на стратэгію і тактыку ў мяне не толькі з рухам, але і з Мілінкевічам, які ўзначальвае яго, - распавядае Віктар Карняенка. - Ён жа мае ўплыў на рашэнні, што прымаюцца. Рух, як мне здаецца, вяртаецца ва ўтульны для яго «трэці сектар». А я не хачу быць на падтанцоўцы нейкіх чужых стратэгій і ніколі на гэта не пайду.

Апошнія навіны