BE RU EN

Крымінальныя справы за падзеі 19 снежні ўзбуджаюць нанова?

  • 22.09.2011, 11:36

Пракуратура Менска запатрабавала з МУС крымінальную справу ў дачыненні да лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

Пракуратура мае намер вывучыць падставы, па якіх крымінальная справа па абвінавачванні палітыка ў арганізацыі масавых беспарадкаў спыненая. Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў Анатоль Лябедзька.

«З прыходам новых больш рашучых кадраў у Генеральную пракуратуру мая крымінальная справа запатрабаваная і вывучаецца пракуратурай Менска. Гэта яшчэ адзін пасыл - дадаткова паслаць інфармацыю аб падвешанасці сітуацыі: не расслабляйцеся, спадар Лябедзька, усё наперадзе. З прыходам новых кадраў, больш рашучых, пракуратура можа быць больш рашучай ў ацэнцы тых ці іншых дзеянняў», - адзначыў А. Лябедзька.

Апошнія навіны