Дзяржынск: «Свабоду палітвязням!» (Фота)
- 22.09.2011, 12:56
У Дзяржынску актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выйшлі на пікет у цэнтр горада з партрэтамі палітвязняў, якія ўсё яшчэ застаюцца за кратамі.
Мэтай акцыі было нагадаць, што, нягледзячы на тое, што на сёння памілаваная большая частка палітычных зняволеных - у турме да гэтага часу знаходзяцца людзі, асуджаныя па палітычных матывах, у тым ліку тры кандыдаты ў прэзідэнты.