Амбасады ЗША і Польшчы пазбаўляюцца будынкаў у Менску
- 22.09.2011, 14:49
Амбасада ЗША ў Менску можа ў хуткім часе пазбавіцца памяшкання па вуліцы Герцэна, дзе шмат гадоў размяшчаўся аддзел адукацыі, інфармацыі і культуры: заканчваецца тэрмін арэнды.
Пра гэта стала вядома «Еўрарадыё».
І падобна да таго, адзначае «Еўрарадыё», што, як і ў выпадку з польскай амбасадай, якую высяляюць з дома па вуліцы Румянцава, арэнду амерыканскім дыпламатам падаўжаць не будуць.