BE RU EN

Магілёўскага праваабаронца дапыталі па справе Бяляцкага

  • 22.09.2011, 14:54

Праваабаронца з Магілёва Аляксея Колчына 22 верасня выклікалі на допыт ва ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Магілёўскай вобласці.

Следчых цікавіла інфармацыя, якая тычыцца крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Допыт доўжыўся палову гадзіны, аднак што менавіта цікавіла следства - засталося за кадрам, паколькі ў Колчына была ўзятая падпіска аб невыдаванні інфармацыі.

Напярэдадні, 20 верасня, у Менску была дапытаная жонка Бяляцкага Наталля. Допыт праводзіла следчая Тацяна Касынкіна.

Нагадаем, што следства па справе старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага доўжыцца паўтара месяцы. У следчым аддзеле УДФР КДК за гэты час былі дапытаныя дзясятак калегаў і знаёмых праваабаронцы.

Апошнія навіны