План РПСС на 28 верасня
- 27.09.2011, 12:22
Актывісты «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» апублікавалі план дзеянняў падчас чарговай акцыі 28 верасня.
Арганізатары прапануюць прайсці разам з заўзятарамі пасля матчу Лігі Чэмпіёнаў ад стадыёна «Дынама» да Кастрычніцкай плошчы.
Шпацыр ад стадыёна «Дынама» да станцыі метро Кастрычніцкая
28.09. Ліга Чэмпіёнаў - матч БАТЭ - Барселона
Пачатак гульні - 21:45
Канец (прыкладна) - 23:50
План на 28-ае верасня:
Пасля гульні, усе хто хоча ўдзельнічаць у акцыі, ідуць у бок метро «Кастрычніцкая» разам з заўзятарамі. Тыя, хто падтрымлівае ідэю пераменаў у Беларусі, проста ідуць і пляскаюць у ладкі (альбо пляскаць толькі на Кастрычніцкай).
Даўжыня маршруту 800 - 1000 метраў.
Шляхі маршруту:
а) праз сквер да праспекта і па ім да Кастрычніцкай;
б) па вул. Кірава да вул.Леніна (альбо да вул. Энгельса) і на праспект да Кастрычніцкай;
в) па вул. Кірава да вул. Валадарскага (альбо да вул. Свярдлова) і на праспект да Кастрычніцкай;
Канчатковая кропка маршруту - Кастрычніцкая плошча (калі Кастрычніцкая перакрытая збіраемся вакол плошчы з боку праспекта Незалежнасці)
Нашыя дзеянні:
1) Пасля гульні выходзім па адным з пералічаных маршрутаў і рухаемся да Кастрычніцкай плошчы;
2) Па дарозе можна пляскаць у ладкі, але гэта не абавязкова, галоўнае - прыбыць у канчатковую кропку маршруту і зладзіць апладысменты разам з усімі, хто там сабраўся;
3) Працягласць акцыі - 1 гадзіна (арыентыровачна з 00:00 да 01:00 гадзіны ночы). Увесь шлях ад стадыёна да Кастрычніцкай плошчы павінен заняць хвілін 15-20, яшчэ 20-40 хвілін можна ладзіць апладысменты на галоўнай Плошчы нашага горада! На гэтым усё, ціха і мірна разыходзімся, акцыя завершаная!