АМАП прыняў заўзятараў за рэвалюцыянераў
- 29.09.2011, 1:21
Абвешчаная групай «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» акцыя маўклівага пратэсту пасля матчу БАТЭ - «Барселона» не адбылася.
Адміністратары РЧСС прапаноўвалі патэнцыйным удзельнікам акцыі па заканчэнні матчу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ - «Барселона» далучыцца да заўзятараў, пакідаюць стадыён, і разам з імі дайсці да Кастрычніцкай плошчы, пасля чаго на працягу некаторага часу пляскаць, паведамляе БелаПАН.
У журналістаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў, што сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, практычна не было працы, бо да паўночы на плошчу выйшла ўсяго некалькі чалавек.
Па паведамленнях з месца, спецназ затрымаў двух чалавек з ліку футбольных фанатаў. Ці звязанае гэтае затрыманне з правядзеннем пратэстнай акцыі, невядома.