BE RU EN

Заўзятар матчу БАТЭ-Барселона атрымаў 10 сутак (Фота)

  • 29.09.2011, 17:09

29 верасня суд Ленінскага раёна Менска прысудзіў заўзятара, які выбег на поле менскага стадыёна «Дынама» падчас матчу БАТЭ - «Барселона» 28 верасня, да 10 сутак арышту.

У дачыненні да 25-гадовага працоўнага менскага прадпрыемства, кіроўца пагрузчыка, быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). У крыві правапарушальніка, як паведамляў БелаПАН са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама, выяўлена 0,6-0,7 праміле алкаголю. Мяркуецца, што загараджальны бар'ер на стадыёне яму атрымалася пераадолець у месцы знаходжання інвалідаў-калясачнікаў на ўзвышэнні.

Свае дзеянні заўзятар патлумачыў незадаволенасцю гульнёй, лікам на табло і жаданнем дапамагчы беларускай камандзе выйграць.

Апошнія навіны