Прайшоў ператрус у Сяргея Семенюка
- 30.09.2011, 10:36
Следчыя прыйшлі да актывіста Партыі БНФ па справе аб хуліганстве.
Як распавёў «Еўрарадыё» сам Сяргей, ператрус пачаўся каля 18 гадзін. У кватэры знаходзіліся сястра Семянюка і два следчыя. Яны агледзелі кватэру і зацікавіліся міскай, якую знайшлі на кухні. Сяргей Семянюк распавёў, што гэтую міску міліцыянты забралі з сабой. Верагодна, яе разглядаюць у якасці зброі, якім маглі быць нанесеныя пашкоджанні ахоўніку будынка, дзе зараз размяшчаецца офіс БНФ.
Нагадаем, што сябры Партыі БНФ Сяргей Семянюк, Максім Губарэвіч і Алесь Каліта праходзяць па справе аб хуліганстве. Іх абвінавачваюць у збіцці ахоўніка, якое нібыта мела месца ў канцы жніўня.