BE RU EN

Продаж валюты па пашпарце перанесены на 1 лістапада

  • 30.09.2011, 12:21

Беларускія ўлады перанеслі на месяц запуск сістэмы электроннага ўліку набытай насельніцтвам валюты ў абменных пунктах банкаў.

У сувязі з гэтым, чакаецца, што продаж валюты пры абавязковым прад'яўленні пашпарта будзе ўведзены не з 1 кастрычніка, а з 1 лістапада бягучага года, паведамляе АФН.

Як паведамлялася, на нарадзе, што прайшла ў канцы жніўня, і на якойнарадзе быў абвешчаны сцэнар выхаду на адзіны курс беларускага рубля, А. Лукашэнка запатрабаваў ўвесці згаданую сістэму з 1 кастрычніка бягучага года.

Аднак прэс-служба Нацбанка РБ сёння паведаміла, што па выніках нарады рэгулятару было даручана да 1 лістапада «ўвесці электронную сістэму ўліку набыцця грамадзянамі замежных валют, якая прадугледжвае набыццё валюты пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу».

Хутчэй за ўсё, Нацбанк РБ і банкі, а таксама зацікаўленыя ведамствы не змаглі выканаць патрабаванне Лукашэнкі ў адведзены тэрмін, у сувязі з чым дата «Х» была перанесеная на месяц.

Варта адзначыць, што прычынай адтэрміноўкі прыняцця непапулярнага рашэння маглі паслужыць і падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, дзе з 23 верасня была запушчана яаналагічная сістэма куплі-продажу валюты (па пашпарце). Палітыкі і эксперты абвінавацілі Нацбанк Украіны ў парушэнні канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Больш за тое, іхнюю пазіцыю ў некаторай ступені падтрымаў і прэм'ер Украіны М. Азараў.

Нацбанк РБ таксама паведаміў, што праект адпаведнага ўказа (аб запуску сістэмы) узгоднены з зацікаўленымі ведамствамі і ўнесены на разгляд А. Лукашэнкі.

Апошнія навіны