BE RU EN

З 1 кастрычніка зноў падаражэе бензін?

  • 30.09.2011, 12:23

Паводле папярэдняй інфармацыі, бензін і дызельнае паліва падаражэюць у сярэднім на 5%.

Пра гэта паведамляе сайт кампаніі «За аўто» са спасылкай на кампетэнтныя крыніцы. З пачатку года гэта будзе ўжо восьмае падаражанне маторнага паліва.

У канцэрне «Белнафтахім» «Еўрарадыё» гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

«У мяне пакуль такой інфармацыі няма, што падаражэе з першага кастрычніка. Мы заўсёды размяшчаем такую ​​інфармацыю на сваім сайце. Як толькі нешта стане вядома, мы напішам», - заявіла прэс-сакратарка «Белнафтахіма» Марына Касцючэнка.

Апошнія навіны