BE RU EN

Чуткі: Намесніка дырэктара МТЗ знялі за пагрозу страйку

  • 30.09.2011, 14:00

У адстаўку адпраўлены дырэктар па вытворчасці РУП «МТЗ» - намеснік генеральнага дырэктара ВА «МТЗ» Аляксандр Баркун.

Як паведаміла charter97.org крыніца, патрабаванне працоўных малярнага цэха № 91 Менскага трактарнага завода павысіць заробкі не на жарт спалохала вертыкальшчыкаў і адміністрацыю МТЗ. Часткова патрабаванні былі задаволеныя, заробкі павышаныя, а «казлом адпушчэння» стаў намеснік дырэктара Баркун. Усё было зроблена так, каб аб выкананні патрабаванняў не даведаліся астатнія працаўнікі прадпрыемства.

Нагадаем, некалькі тыдняў таму працоўныя цэха № 91 МТЗ звярнуліся ў прафсаюз РЭП з просьбай падрыхтаваць дакументы на імя кіраўніцтва прадпрыемства ў сувязі з нізкай заработнай платай і напісалі заяву на імя дырэктара МТЗ Аляксандра Пухавога, у якой выказалі недавер начальніку цэха Амяльковічу, папрасілі правесці пазапланавую праверку Бюро працы і заработнай платы (БПіЗ) з мэтай недапушчэння зніжэння расцэнак і павысіць заробкі.

Апошнія навіны