BE RU EN

Расея вырашыла рэфармаваць Мытны саюз і АДКБ

  • 5.09.2011, 12:09

Расейскія чыноўнікі пачалі падрыхтоўку зменаў у пагадненні аб Мытным саюзе і аб Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Пра гэта са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы піша ў нумары ад 5 верасня газета «Коммерсант».

Па дадзеных выдання, рэформа АДКБ будзе тычыцца таго, якім чынам арганізацыя дамаўляецца па тых ці іншых пытаннях. Зараз ўсе рашэнні прымаюцца на аснове кансенсусу. Расея прапануе па частцы пытанняў дамаўляцца на аснове кваліфікаванай большасці.

Па звестках «Коммерсанта», рэформу падтрымліваюць усе ўдзельнікі АДКБ, акрамя Узбекістана. У сувязі з гэтым крыніцы выдання сцвярджаюць, што Узбекістану будзе прапанавана выйсці з дамовы. Узбекістан ў 1998 годзе ўжо выходзіў з АДКБ, але вярнуўся ў арганізацыю ў 2006-м.

Што тычыцца Мытнага саюза, то яго рэформа звязаная з тым, што Расея хоча падштурхнуць да сяброўства ў МС Украіну. Для гэтага расейскія чыноўнікі прапанавалі аформіць пагадненне аб тэхнічным рэгуляванні паміж МС і трэцімі краінамі. У гэтым дакуменце будзе прапісана, што калі якая-небудзь краіна хоча мець з МС «прасунутыя адносіны», ёй будзе неабходна прывесці сваё заканадаўства ў адпаведнасці з правіламі Мытнага саюза.

Яшчэ адна рэформа МС будзе тычыцца органаў кіравання арганізацыяй. Па дадзеных «Коммерсанта», у Расеі прапанавалі стварыць спецыяльную камісію МС, якой будуць дэлегаваныя наднацыянальныя паўнамоцтвы.

Актыўная падтрымка Мытнага саюза Расеяй прыводзіць да таго, што СНД як аб'яднанне краін на постсавецкай прасторы паступова губляе сваё значэнне.

Мытны саюз зарабіў са студзеня 2010 года, а да 2012 года ягоныя ўдзельнікі (Беларусь, Казахстан і Расея) павінныя завяршыць стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы. У МС раней запрашаўся Кыргызстан і асабліва настойліва - Украіна. У афіцыйным Кіеве, аднак, лічаць, што Украіне дастаткова ўдзелу ў СГА, куды ні Расея, ні Казахстан, ні Беларусь не ўваходзяць.

Апошнія навіны