BE RU EN

БелТА: Салей і Астапчук былі на борце самалёта, які разбіўся

  • 7.09.2011, 18:01

Беларускія хакеісты Руслан Салей і Сяргей Астапчук ляцелі ў самалёце, які разбіўся пад Яраслаўлем.

Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БелТА ў МНС Расеі.

Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што імёны хакеістаў фігуруюць менавіта ў спісе пасажыраў. «Спіс жа загінулых мы пакуль не атрымлівалі», - дадалі ў МНС. Паводле папярэдняй інфармацыі, у катастрофе выжылі два чалавекі, яны дастаўленыя ў лякарню.

На борце самалёта Як-42, які разбіўся сёння пад Яраслаўлем, знаходзіліся 45 чалавек, у тым ліку 37 удзельнікаў хакейнай каманды «Лакаматыў». За хакейны клуб «Лакаматыў» гулялі спартсмены з Беларусі, Германіі, Латвіі, Чэхіі, Славакіі і Швецыі. Каманда накіроўвалася ў Менск на стартавы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, які павінен быў адбыцца 8 верасня ў «Мінск-Арэне».

Па папярэдніх дадзеных, самалёт Як-42 не змог набраць бяспечную вышыню і сутыкнуўся з антэнай маяка, размешчанай за ўзлётна-пасадачнай паласой. Асноўнай прычынай катастрофы разглядаецца адмова тэхнікі. Цяпер на месцы крушэння праводзяцца аварыйна-выратавальныя мерапрыемствы. Да ліквідацыі наступстваў аварыі прыцягнутыя 103 чалавекі і 44 адзінкі тэхнікі.

Апошнія навіны