BE RU EN

КХЛ спачувае ў сувязі з гібеллю людзей у авіякатастрофе ў Яраслаўлі

  • 7.09.2011, 18:17

Кантынентальная хакейная Ліга выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю больш чым 40 чалавек у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, большасць з якіх былі гульцамі хакейнага клуба «Лакаматыў».

«7 верасня хакей панёс цяжкую страту. Пры вылеце з Яраслаўля пацярпеў крушэнне самалёт Як-42, у якім каманда «Лакаматыў» накіоўвалася на свой першы матч чэмпіянату КХЛ сезона 2011/2012 ў Менск. Кантынентальная хакейная ліга прыносіць шчырыя і найглыбейшыя спачуванні ХК «Лакаматыў», родным і блізкім загінулых у авіякатастрофе», - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце КХЛ.

Апошнія навіны