BE RU EN

8 верасня ў Менску пройдзе жалобная цырымонія

  • 8.09.2011, 3:08

Жалобная цырымонія ў памяць загінулых хакеістаў яраслаўскага «Лакаматыва» пройдзе 8 верасня на «Менск-Арэне» у 19.00.

Удзел у цырымоніі прымуць гульцы менскага «Дынама». Для заўзятараў - праход па квітках на матч. Усе сродкі ад прададзеных квіткоў на гульню 8 верасня менскі клуб пералічыць у карысць «Лакаматыва».

Жадаючыя здаць квіткі і вярнуць грошы, змогуць зрабіць гэта на працягу дзесяці дзён. Дакладны час пачатку вяртання будзе апублікаваны заўтра, паведамляе сайт менскага «Дынама».

Апошнія навіны